Беларуская Служба

У Польшчы арыштавалі немца, які гандляваў машынамі, якія адпраўляліся ў Расію.

27.11.2024 14:12
Паводле інфармацыі спецслужб, затрыманне адбылося 20 лістапада ў Любускім ваяводстве.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Krzysztof Świderski

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) затрымала немца, які гандляваў станкамі, якія пастаўляліся ў Расію ды выкарыстоўваліся для вытворчасці зброі, паведамляе ў сераду прэс-служба Агенцтва на сайце ведамства.

Акруговая пракуратура ў Гожуве-Вялікапольскім, якая кантралявала расследаванне, абвінаваціла грамадзяніна Германіі ў пасрэдніцтве і экспарце ў Расійскую Федэрацыю тавараў падвойнага прызначэння. Ён прызнаў сваю віну і падаў заяву аб добраахвотным адбыцці пакарання - паведамляе ведамства.

Праз яго фірму станкі незаконна пастаўляліся на расійскія вайсковыя прадпрыемствы па вытворчасці зброі, высветлілі афіцэры. Яго дзейнасць парушала закон «Аб знешнім гандлі таварамі, тэхналогіямі і паслугамі, якія маюць стратэгічнае значэнне для бяспекі дзяржавы, а таксама падтрымання міжнароднага міру і бяспекі», паведамляе прэс-служба ABW.

Яцэк Дабжынскі, прэс-сакратар міністра-каардынатара сакрэтных службаў і кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, паведаміў пра арышт, спасылаючыся на інфармацыю, прадстаўленую Агенцтвам унутранай бяспекі.

PAP/юл